26 красавiка 2024, Пятніца, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Званок для рэжыму можа перайсці ў перазвон

12
Званок для рэжыму можа перайсці ў перазвон
ФОТА: NN.BY

Прасцей выканаць тры простыя патрабаванні.

У плане наратыву ў санкцыях хунта ідзе цалкам шляхам прагнозаў і інсайдаў. Ад таго, што «нам не страшна», «мы станем толькі мацнейшыя», «з намі дзве траціны свету» (якія пра гэта яшчэ не ведаюць) транзітам «мы спадзяемся на стоп-кран», «трэба абмяняцца сігналамі» да «нам абвясцілі эканамічную вайну», адсылак да Другой сусветнай вайны і мы напрыканцы «адкажам так, што вы афігееце», што ў перакладзе азначае: Валожын вам не дастанецца. Усё паводле сцэнару, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Як бачым, усё з разраду «на зло маме вушы адмарожу».

Выгнанне бізнэсу, гульні ў канфіскат і іншае вар’яцтва прывядуць да таго, што Беларусь проста закончыць афармленне сябе ў Тартугу. Якім чынам гэта павінна «адказаць» на санкцыі, усё роўна застаецца загадкай.

Асноўны кірунак дзейнасці цяпер – паглыблены мытны дагляд і запаволенае афармленне грузаў. Транзіт пойдзе ў аб'езд. Даражэй. Нязручна. Даўжэй. Але абсалютна магчыма. Тым больш, што не раз ужо тэставалася на практыцы, калі беларускіх канфіскатараў зусім ужо заносіла. У выніку прамыя страты для лагістыкі, транспарту і так ці інакш бюджэту, а таксама сумныя мытнікі на мяжы.

Не забываемся пра чыннік Кітая. Заяву Кітая супраць санкцый варта ўспрымаць менавіта ў гэтым ключы – «не варта ўводзіць санкцыі, таму што гэты сіняпалы вар’ят ударыць па нашым транзіце». Кітайцы вельмі лёгка пралічылі «Сашу 7 рублёў». Але няма гарантыі, што ў выніку рэалізацыі менавіта такога сцэнару Кітай пяройдзе ад маўклівага чакання да дапамогі ў ліквідацыі прычыны праблемы.

Расея таксама відавочна будзе не ў захапленні ад такіх дзеянняў і па галаве не пагладзіць. З расейскіх прасаў і нават «вялікага сябра беларускага народа» Лаўрова зноў пачала гучаць тэма канстытуцыйнай рэформы, якая мае на ўвазе новыя выбары. Званочак. Ці пачуе Менск?

Форум рэгіёнаў, на якім планавалася сустрэча сіняпалага тэрарыста з Пуціным, вось-вось пяройдзе ў онлайн-фармат (як і летась, што вельмі раззлавала Менск). Званок гучнейшы. Можа перайсці ў перазвон.

Мы б, вядома, парэкамендавалі ўсе будучыя праблемы развязаць адным махам – выканаць тры простыя патрабаванні:

– вызваленне палітычных зняволеных і іхняя поўная і безумоўная рэабілітацыя з кампенсацыяй шкоды;

– змушэнне да адказнасці вінаватых у фальсіфікацыі і гвалце (дарэчы, вось чацвёрты даклад пра катаванні для тых, хто мяркуе, што нешта змянілася ў лепшы бок);

– правядзенне новых выбараў без прадстаўнікоў рэжыму, з новым ЦВК пад міжнародным назіраннем.

Вось якраз той самы стоп-кран, пра які разважалі да апошняга прадстаўнікі хунты. І яго яшчэ можна сарваць, але калі далей будзеце, патупіўшы позірк, ківаць на нарадах, шукаць знешняга ворага, то нічога не атрымаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках