26 красавiка 2024, Пятніца, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Распрацаваны рэвалюцыйны спосаб лячэння каранавірусу

3
Распрацаваны рэвалюцыйны спосаб лячэння каранавірусу

Метад навукоўцаў з Універсітэта Паўночнай Караліны быў паспяхова пратэставаны на прыматах.

Нанапасткі, вырабленыя з сфероідных клетак лёгкіх (LSC) чалавека, здольныя нейтралізаваць і выводзіць SARS-CoV-2 з арганізма, памяншаючы пашкоджанне тканак.

Рэвалюцыйны спосаб лекавання, распрацаваны навукоўцамі з Універсітэта Паўночнай Караліны, быў паспяхова пратэставаны на прыматах. Пра гэта паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Nanotechnology (пераклад – lenta.ru).

Вядома, што каранавірус мае S-бялок (белок– «шып»), які звязваецца з рэцэптарам АСЕ2 на паверхні чалавечых клетак, забяспечваючы тым самым пранікненне вірусу ў іх. АСЕ2 таксама экспрэсуецца сфероіднымі клеткамі лёгкіх чалавека, якія ўяўляюць з сябе сумесь эпітэліяльных ствалавых клетак лёгкіх і мезенхімальных клетак. Такім чынам, LSC можна выкарыстоўваць у якасці «пастак» або лжывых мішэняў, якія захопліваюць вірус, не даючы інфекцыі распаўсюдзіцца па арганізме.

Навукоўцы пераўтварылі асобныя LSC у нанабурбалкі, якія складаюцца з клеткавай мембраны з рэцэптарамі АСЕ2 на яе паверхні і іншымі мембраннымі бялкамі. Даследнікі спачатку пацвердзілі, што каранавірусны S-бялок сапраўды мог звязвацца з рэцэптарамі ACE2, а потым стварылі вірусы, якія імітуюць SARS-CoV-2, для праверкі эфектыўнасці нанапастак (англ. Nanodecoys) на мышынай мадэлі. Наначасцінкі, якія трапілі ў арганізм інгаляцыйным метадам, заставаліся ў лёгкіх цягам 72 гадзінаў і паскаралі вывядзенне вірусу.

У фінальнай частцы даследавання навукоўцы выпрабавалі інгаляцыйную тэрапію на макаках. Нанапасткі не толькі выводзілі вірус з арганізма, але зніжалі запаленне і ўтварэнне фіброзных тканак у лёгкіх. Хоць таксічнага дзеяння адзначана не было, аўтары падкрэсліваюць, што спатрэбяцца дадатковыя даследаванні перад клінічнымі выпрабаваннямі на людзях. Сярод іншага, трэба вызначыць, як нанапасткі выводзяцца з арганізма.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках