26 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Сярод сцягоў Рады Еўропы пакуль не стае бел-чырвона-белага»: у ПАРЕ прайшлі дэбаты аб Беларусі

«Сярод сцягоў Рады Еўропы пакуль не стае бел-чырвона-белага»: у ПАРЕ прайшлі дэбаты аб Беларусі

Удзельнікі дыскусіі заклікалі прадоўжыць ціск на беларускі рэжым.

23 чэрвеня ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прайшлі дэбаты аб Беларусі пад назвай «Сітуацыя ў Беларусі: пагроза для ўсёй Еўропы». Дэбаты трансляваліся на сайце ПАРЕ.

Асноўныя тэзісы, якія прагучалі на дэбатах:

«Лукашэнка 25 гадоў манеўруе паміж Еўразвязам і Расеяй. Шчыра спадзяюся, што гэта гульня не скончыцца краінай паўночнакарэйскага тыпу ў цэнтры Еўропы», - заявіла прадстаўніца Эстоніі Марыя Юферава-Скуратоўскі.

«Сітуацыя ў Беларусі ўяўляе сабой «беспакаранае зло», якое пагражае ўсёй Еўропе», - мяркуе прадстаўнік Украіны Дзмітрый Наталуха.

«Пасадка самалёта Ryanair - атака на нормы грамадзянскай авіяцыі і сур'ёзная пагроза бяспекі», - выказаў меркаванне прадстаўнік Фінляндыі Кіма Кільюнена.

Чалец дэлегацыі Украіны ў ПАРЕ Аляксей Ганчарэнка адзначыў, што ціск на Лукашэнку павінен быць больш жорсткім:

- Я неаднаразова ўздымаў пытанне парушэння правоў чалавека ў Беларусі. А да дакладу, які зацвердзілі вясной у ПАРЕ, былі прыцягнутыя мае праўкі. Напрыклад, я прапаноўваў стварыць на базе Рады Еўропы стала дзейны орган, які будзе сачыць за сітуацыяй у Беларусі, а таксама адзначаў, што эканамічнае, фінансавае і палітычнае супрацоўніцтва з Беларуссю, павінна залежаць ад вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсій.

Дыктатар Лукашэнка не прыслухаўся да патрабаванняў і за гэты час паспеў ператварыцца ў тэрарыста, выкраўшы апазіцыянера Рамана Пратасевіча і сілай прымусіў сесці самалёт. Мы павінны зрабіць больш жорсткім ціск на рэжым Лукашэнкі, каб пазбавіць яго магчымасці існавання!

Сярод сцягоў Рады Еўропы пакуль не стае бел-чырвона-белага. Але прыйдзе час - і гэты сцяг з'явіцца на адным з флагштокаў у Страсбургу. Жыве Беларусь!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках