26 красавiка 2024, Пятніца, 6:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету для замежнікаў

Апублікаваны рэйтынг самых дарагіх гарадоў свету для замежнікаў
Фота: AP, Alexander Vershinin

Горад, які заняў першае месца, вас здзівіць.

Сталіца Туркменістана - Ашхабад - узначаліла рэйтынг самых дарагіх гарадоў у свеце ў кошце жыцця для замежнікаў. Такі рэйтынг штогод складае амерыканская кансалтынгавая фірма Mercer, каб дапамагчы працадаўцам зразумець, колькі яны павінны плаціць сваім рабочым у розных краінах, паведамляе ВВС.

Першая дзясятка рэйтынгу Mercer у 2021 годзе:

Ашхабад, Туркменістан

Ганконг

Бейрут, Лібан

Токіё, Японія

Цюрых, Швайцарыя

Шанхай, Кітай

Сінгапур

Жэнева, Швайцарыя

Пекін, Кітай

Берн, Швайцарыя

Лідарства Ашхабада ў рэйтынгу звязанае не з росквітам горада, а з эканамічным крызісам. Галоўны кірунак эканомікі Туркменістана - здабыча і экспарт прыроднага газу. У 2014 годзе кошт газу значна ўпаў, што прывяло да інфляцыі ў краіне.

«З 2016 года ўсе мацней стаў адчувацца недахоп субсідаваных прадуктаў харчавання, людзі вымушаныя гадзінамі стаяць у чэргах, каб набыць прадукты даступнымі коштамі, але часта ім даводзіцца вяртацца дадому з пустымі рукамі», - паведамляе праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках