26 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алімпіяду ў Токіё паедзе мінімальная колькасць спартоўцаў з Беларусі

14
На Алімпіяду ў Токіё паедзе мінімальная колькасць спартоўцаў з Беларусі

Антырэкорд за ўвесь час самастойных выступаў.

НАК зацвердзіў склад беларускай спартыўнай дэлегацыі на Алімпійскіх гульнях у Токіё, паведамляе euroradio.fm.

У яе ўвайшлі, напрыклад, лёгкаатлеты Вольга Мазуронак і Максім Недасекаў, плыўцы Ілля Шымановіч і Яўген Цуркін, тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.

Усяго ў дэлегацыі - 96 спартоўцаў. Гэта антырэкорд для Беларусі на летніх Алімпіядах за ўвесь час самастойных выступаў.

На ранейшыя летнія Алімпійскія гульні ад Беларусі ехалі:

1996 - 157 спартоўцаў;

2000 - 139;

2004 - 151;

2008 - 177;

2012 - 160;

2016 - 120.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках