16 верасня 2021, Чацвер, 14:56
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым зноў «залез у будку»

15
Рэжым зноў «залез у будку»

Стан вар'яцкага дыктатара па-ранейшаму нестабільны.

Хунта пацяўкала ў Берасці, зрабіла набег на «Юркас» і «21 стагоддзе», а потым ізноў залезла ў будку. Не чуваць пагрозаў, не відаць контрсанкцый. Учора ў Саўміне павінна была адбыцца сустрэча на тэму, як жыць далей. «Крэпкія гаспадарнікі» чухаюць рэпы. У акадэміі перасідзента да такіх выклікаў іх не рыхтавалі, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Аднак навіны дрэнныя: сёння сектаральныя непрыемнасці чакаюць нафтахімію, фінансавы сектар, тытунёвую галіну, калійную сферу, тэлекамунікацыі, вытворцаў зброі і прадукцыі падвойнага прызначэння. Такім чынам, спешны продаж Алексіным «МТБанка» – мартышчына праца. Абвыкайцеся, цяпер за вамі будуць шчыльна сачыць. Нават у Расеі, дзе за кантрабанду ў рамках ЕАЭС хочуць увесці крымінальную адказнасць.

Сёння сіняпалы тэрарыст мае намер выбрацца ў Свіслач. Таксама на ўсялякі выпадак марафецяць «Краснасельскбудматэрыялы». Чакаецца другая частка стэндапу «самі вы нацысты» і «нават у 1941 годзе на Беларусь напалі адзін раз, а тут адразу двойчы».

На пятніцу замест выпускнога балю, які таксама да апошняга быў магчымы, будуць Жыровічы.

Аднак нагадаем выразны і ясны пасыл ксяндза Барка: прабачэння не можа быць без пакаяння. Без гэтага хлусня і зло не могуць ператварыцца ў праўду і дабро, нават калі кішэнны Веня, молячыся, лоб разаб'е.

Аднак у графіку могуць быць змены. Стан вар'яцкага дзеда па-ранейшаму нестабільны. Тым больш з улікам анамальнай спякоты. Мяшкі пад вачыма і дрыготкае маўленне ўчора былі занадта прыкметныя. Па-добраму трэба было б увогуле сядзець дома, але «дрэнны пацыент», як казаў Коля, дзейнічае насуперак здароваму сэнсу не толькі ў выпадку з пасадкай самалёта або нелегальнымі мігрантамі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».