Журналіст «Бі-бі-сі» паказаў відэа з брытанскага эсмінца, які нібыта «абстраляла» Расея
8- 24.06.2021, 12:50
- 9,972
Капітан карабля настойваў на выкананні міжнароднага марскога права.
На сайце «Бі-бі-сі» апублікавалі відэа з борта эсмінца «Дэфендэр», які, паводле заявы Мінабароны Расеі, нібыта «парушыў» яе мяжу ў Чорным моры.
На запісе прысутнічаюць расейскі вартавы карабель і знішчальнік, якія рушылі насустрач «Дэфендэру».
Журналіст «Бі-бі-сі» Джонатан Біў, які знаходзіўся на борце эсмінца, расказваў, што эсмінец збіраўся паглыбіцца ў 12-мільную зону тэрытарыяльных водаў украінскага Крыма. Паводле ягоных словаў, капітан настойваў на тым, што гэта адзіны магчымы бяспечны праход.
Інцыдэнт з эсмінцам адбыўся напярэдадні. У расейскім Мінабароны заявілі, што «Дэфендэр» пакінуў воды Крыма толькі пасля «стральбы». Пры гэтым брытанскі бок сцвярджаў, што эсмінец прайшоў праз тэрытарыяльныя воды Украіны ў адпаведнасці з міжнародным правам, а абстрэлу не было.