20 верасня 2021, панядзелак, 7:36
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славаччыне знізілі пенсіі сілавікам, якія служылі камуністычнаму рэжыму

7
У Славаччыне знізілі пенсіі сілавікам, якія служылі камуністычнаму рэжыму

Аўтары закона заяўляюць, што гэтыя асобы мелі розныя льготы, звышнарматыўнае ўзнагароджанне.

Парламент Славаччыны прыняў закон, згодна з якім, з 5 жніўня ў краіне знізяць пенсіі камуністам і сілавікам, якія служылі савецкаму рэжыму.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на славацкія СМІ.

Камуністам будуць зніжаныя пенсіі, і не будуць улічвацца гады, цягам якіх яны працавалі на таталітарны рэжым і яго рэпрэсіўны апарат. Пазбаўленне дапамогі распаўсюджваецца таксама на ўдоў і ўдаўцоў гэтых асоб. Іх запісы будуць захоўвацца ў Інстытуце памяці.

Са слоў аўтараў законапраекта, пенсіі гэтых людзей значна вышэйшыя за сярэднія, а пенсійнае забеспячэнне асоб, якіх пераследавала камуністычная ўлада, наадварот вельмі нізкае.

Аўтары закона заяўляюць, што гэтыя асобы мелі розныя льготы, звышнарматыўнае ўзнагароджанне, што пасля адбівалася на іх пенсіях.

Закон таксама прадугледжвае касаванне ільгот для службовых асоб, службоўцаў і чальцоў пэўных вышэйшых органаў, арганізацый і сіл бяспекі камуністычнага рэжыму, «якія згулялі вызначальную ролю ў падтрыманні таталітарнага рэжыму, які парушае асноўныя правы і свабоды чалавека».

«Прапанаваны закон у асноўным закране тых, хто ўдзельнічаў у кіраванні і правядзенні палітычна матываваных рэпрэсій у камуністычную эпоху або працаваў ва ўстановах і арганізацыях, асноўнай задачай якіх было ўтрыманне таталітарнага камуністычнага рэжыму ва ўладзе ўсякім коштам», - сказала аўтарка законапраекта дэпутатка Ганна Андрэювава.

Заканадаўства таксама прадугледжвае выняткі, на падставе якіх асобы не пазбаўляюцца ільготаў. Яны тычацца людзей, якія актыўна падтрымлівалі тых, хто выступаў супраць камуністычнага рэжыму, і істотна дапамаглі тым, каму пагражала небяспека з боку ўладаў. Выняткі таксама будуць выкарыстоўваць да асоб, чыя праца была толькі фармальнай і якія напраўду займаліся іншай дзейнасцю. Гэта, напрыклад, спартоўцы, прыпісаныя да ўзброеных сіл і паліцыі.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».