26 красавiка 2024, Пятніца, 18:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд 2021» пройдзе ў «Дудутках»

4
Фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд 2021» пройдзе ў «Дудутках»
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Мерапрыемства будзе прысвечана вайсковай і свецкай культуры, звычаяў нашых продкаў.

24 і 25 ліпеня на тэрыторыі музейнага комплексу «Дудуткі» ў 12-ы раз пройдзе міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд 2021», паведамляе naviny.online.

Традыцыйна мерапрыемства будзе прысвечана вайсковай і свецкай культуры, звычаям нашых продкаў. Галоўнай падзеяй найстарэйшага і найбуйнейшага ў Беларусі фестывалю вайскова-гістарычнай рэканструкцыі стане аднаўленне самай маштабнай бітвы сярэднявечнай Еўропы, якая адбылася 15 ліпеня 1410 г. паміж войскамі Тэўтонскага Ордэна і хаўруснікамі: Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага.

У 2021 годзе ў фестывалі возьмуць удзел амаль 400 прадстаўнікоў клубаў вайскова-гістарычнай рэканструкцыі. На працягу двух фестывальных дзён пройдуць:

рыцарскі турнір у пешым страі ў фармаце «шчыт-меч»;

турнір алебардыстаў і капейшчыкаў;

турнір лучнікаў;

турнір рыцарскіх атрадаў (баі «пяцёрак»);

масавыя бітвы - бугурты (штурм замка, бітва на «мосце» і іншыя);

сярэднявечныя манеўры;

«Бітва Двароў»;

прафбаі па гістарычным сярэдневяковым баі;

конны турнір.

На фэсце 24 ліпеня выступілі фолк- і рок-калектывы з Беларусі Pawa, Nevrida, Yann Zhanchak, «Стокс», Aquamorta, а таксама легендарная расейская група «Млын».

У другі фестывальны дзень, 25 ліпеня, перад гасцямі мерапрыемства разгорнецца поўнакантактны конны рыцарскі турнір на драўляных дзідах паводле правілаў XV стагоддзя. Падчас паядынкаў галоўная мэта вершнікаў - выбіць праціўніка з сядла ударам доўгай дзіды альбо пераламаць дзіду аб яго шчыт.

На працягу ўсяго фестывалю будуць працаваць майстар-класы па сярэднявечных танцах і рамёствах, кірмаш «Горад майстроў», інтэрактыўныя пляцоўкі.

Будуць дзейнічаць майстэрні вырабаў даспехаў, ліцця ювелірных вырабаў, апрацоўцы каменя, вырабу зброі, ганчарныя і кавальскія майстэрні і многае іншае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках