10 траўня 2026, Нядзеля, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ААН падоўжылі мандат спецдакладчыка ў Беларусі

8
У ААН падоўжылі мандат спецдакладчыка ў Беларусі

У ААН адбыўся разгляд і галасаванне што да рэзалюцыі аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Рада правоў чалавека ААН на 47-й сесіі ўхваліла рэзалюцыю A/HRC/47/L.13 «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі», паведамляе РПЧ ААН. За прагаласавала 21 краіна, супраць - 7, устрымалася 19 краін. Супраць галасавалі - Расея, Венесуэла, Куба, Кітай, Балівія, Эрытрэя, Філіпіны.

Рэзалюцыя прадугледжвае падаўжэнне мандата спецдакладчыка аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Спецдакладчыкам ААН аб сітуацыі ў Беларусі з 2018 года з'яўляецца Анаіс Марын.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках