10 траўня 2024, Пятніца, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рычард Брэнсан плануе пабудаваць гатэль на Месяцы

12
Рычард Брэнсан плануе пабудаваць гатэль на Месяцы
ФОТА: ARTUR WIDAK / GLOBALLOOKPRESS.COM

Кіраўнік Virgin Galactic падзяліўся планамі на будучыню.

Кіраўнік Virgin Galactic Рычард Брэнсан абвясціў пра намер пабудаваць гатэль на Месяцы. Паколькі ён глядзіць у будучыню пасля свайго першага палёту на караблі Virgin Galactic.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Daily Mail.

"Пабудуем мы аднойчы гатэль на Месяцы, пра што я заўсёды марыў, або пакінем гэта маім дзецям – паглядзім. Але гэта яшчэ адна мара, якую, калі ў мяне будзе час, я з задавальненнем ажыццяўлю ў адзін цудоўны дзень", – заявіў ён.

Пры гэтым Брэнсан дадаў, што будучыя кліенты могуць чакаць "значна больш касмічных караблёў" ад Virgin, што ў канчатковым выніку знізіць кошт падарожжа.

У цяперашні час мяркуецца, што квіток на палёт на касмічным караблі Virgin Galactic будзе каштаваць блізу 250 тысячаў даляраў.

Брэнсан адзначыў, што палёты Virgin Galactic могуць не стаць канцом ягонай працы ў космасе, паколькі кампанія плануе пабудаваць караблі, якія змогуць лятаць вышэй і даўжэй.

"Можа быць, аднойчы, калі ў нас будзе 20 касмічных караблёў, для мяне зноў знойдзецца месца – напрыклад, на маё 90-годдзе. Але паглядзім, як пойдзе. Я амаль вярнуўся на Зямлю, але не зусім. Гэта была мара ўсяго жыцця. Мары нячаста ператвараюцца ў рэальнасць", – падкрэсліў мільярдэр.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках