11 траўня 2026, панядзелак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змогуць выехаць з краіны наземным транспартам па часовым ПНЖ

9
Беларусы змогуць выехаць з краіны наземным транспартам па часовым ПНЖ

Раней пакінуць краіну маглі толькі ўладальнікі пастаяннага права на жыхарства.

З 17 ліпеня ўваходзяць у дзеянне змены ў пастанову Саўміна, якая датычыцца правілаў перасячэння беларускай мяжы ва ўмовах каранавіруса.

Пастанова мяняе правілы выезду грамадзян Беларусі праз наземныя мяжы.

Пасля таго, як змяненні ўвойдуць у дзеянне выехаць за мяжу можна будзе па часовым праве на жыхарства. Раней пакінуць краіну без дадатковых дакументаў маглі толькі ўладальнікі пастаяннага права на жыхарства. Аднак «ліміт» на выезд захоўваецца: не часцей за адзін раз у шэсць месяцаў.

Акрамя таго выязджаць з краіны чыгуначным транспартам могуць беларусы, расейцы, замежнікі з часовым або пастаянным ПНЖ, якія едуць бесперасадачным цягніком з Беларусі ў Калінінградскую вобласць або вяртаюцца тым жа спосабам назад.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках