19 траўня 2024, Нядзеля, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захворванне на COVID-19 у свеце ўпала амаль у паўтара раза за месяц

5
Захворванне на COVID-19 у свеце ўпала амаль у паўтара раза за месяц

Менш за ўсё заражэнняў фіксуюць у краінах, дзе прышчэпленая значная частка насельніцтва.

У свеце колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў чэрвені ў паўтара раза меншая, чым у траўні. Пра гэта паведамляе ТАСС у пятніцу, 2 ліпеня.

У чэрвені ў свеце выявілі агулам 11,2 млн заражаных супраць 18,4 млн у траўні. На гэты момант хварэюць блізу 11 млн чалавек - адзін з самых нізкіх паказчыкаў за апошні год. Пры гэтым у чэрвені зарэгістравалі 382 тысячы смерцяў - амаль на 10% больш, чым у траўні.

Большасць выпадкаў заражэння ў чэрвені прыпала на Лацінскую Амерыку, дзе на фоне новай хвалі эпідэміі тэмпы вакцынацыі застаюцца нізкімі, а жорсткія абмежаванні не ўводзіліся.

У той жа час у Індыі захворванне на каранавірус у чэрвені знізілася ў чатыры разы - COVID дыягнаставалі ў 2 млн чалавек.

У ЗША тэмпы распаўсюджвання хваробы апусціліся да ўзроўню сакавіка мінулага года: калі ў траўні 2021 года там выявілі 0,87 млн заражаных, то ў чэрвені - 0,4 млн.

У Еўропе прышчэпленая значная частка насельніцтва, таму там выяўляюць не больш за 2,5 тысячы хворых на дзень, што дазваляе ўладам касаваць абмежавальныя захады.

Самая высокая смяротнасць у краінах, дзе прадаўжаецца рост захворвання, аднак узровень лятальнасці з траўня не змяніўся і застаўся на ўзроўні 2,17%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках