1 верасня 2026, aўторак, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах мужчына знайшоў у траве больш за 50 тысяч

2
У Баранавічах мужчына знайшоў у траве больш за 50 тысяч

Буквальна праз гадзіну гісторыя набыла нечаканы паварот.

37-гадовы жыхар Бярозаўскага раёна апынуўся ў Баранавічах праездам: ехаў з аднаго горада ў другі з перасадкай. Пасля ночы ў гульнявым клубе мужчына вырашыў прагуляцца каля чыгуначнага вакзала.

Непадалёк ад клуба ён заўважыў у траве сумку, зазірнуў унутр і ўбачыў грошы — пазней следчыя ўсталявалі, што там было больш за 50 тысяч рублёў, распавядае падрабязнасці выданне «Наш край». У сумцы таксама ляжаў пашпарт уладальніка.

Мужчына вырашыў забраць сумку з сабой і вярнуўся ў гульнявы клуб — там за гадзіну ён прайграў прыблізна палову знойдзеных грошай.

Але ўжо праз гадзіну яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках