19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕС падрыхтаваў план супрацоўніцтва з краінамі «Усходняга партнёрства»

ЕС падрыхтаваў план супрацоўніцтва з краінамі «Усходняга партнёрства»

План прадугледжвае мабілізацыю інвестыцый у суме да €17 млрд.

Краіны Еўразвязу падрыхтавалі план далейшага супрацоўніцтва з краінамі «Усходняга партнёрства», у які ўваходзіць інвестыцыйны пакет на €2,3 млрд. Аб гэтым гаворыцца ў заяве Еўрапейскай камісіі ад 2 ліпеня.

«Парадак дня складаецца з пяці доўгатэрміновых мэтаў, у іх аснове ляжыць устойлівасць да вонкавых уздзеянняў. Яна будзе падмацаваная эканамічным і інвестыцыйным планам на суму €2,3 млрд у выглядзе грантаў і гарантый з патэнцыялам мабілізацыі да €17 млрд дзяржаўных і прыватных інвестыцый. Гэта прапанова зробіць унёсак у абмеркаванне будучай палітыкі, у тым ліку на саміце «Усходняга партнёрства», запланаваным на снежань 2021 года», - гаворыцца ў тэксце заявы.

Гаворка ідзе аб падтрымцы малога і сярэдняга бізнэсу, зрэшты, блізу паўмільёна малых і сярэдніх прадпрыемстваў. На выдзеленыя грошы ЕЗ хоча пабудаваць або абнавіць 3 тысячы км прыярытэтных аўтамабільных дарог і чыгунак.

Еўракамісія плануе засяродзіцца на барацьбе з карупцыяй і кіберпагрозамі, скарачэнні спажывання электраэнэргіі на 20% у 250 тысячах хатніх гаспадарак, паляпшэнні якасці вады і паветра, доступе да інтэрнэту ў 80% хатніх гаспадарак. Дапамога пойдзе грамадскім арганізацыям і незалежным СМІ, на паездкі для 70 тысяч студэнтаў і даследчыкаў і на вакцынацыю медработнікаў ад каранавіруса.

«У аснове нашай працы будзе садзейнічанне дэмакратыі, кіраванню і вяршэнству закона, важных для дасягнення пазітыўных, канкрэтных вынікаў. Гэта ўключае і Беларусь, дзе мы прадоўжым падтрымліваць людзей у рамках «Усходняга партнёрства», - адзначыў вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках