26 красавiка 2024, Пятніца, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка за зняцце «родавага праклёну» заплаціла 63 тысячы даляраў і больш за 8 тысячаў еўраў

46
Мянчанка за зняцце «родавага праклёну» заплаціла 63 тысячы даляраў і больш за 8 тысячаў еўраў

Грашовыя пераводы апраўляліся «магу Еве».

Следчы камітэт расследуе махлярства ў асабліва буйным памеры. Пенсіянерка з Менска 19 разоў адпраўляла грашовыя пераводы «магу Еве» за зняцце «родавага праклёну». Пра гэта паведамляе прэс-служба ўстановы.

У жніўні летась 63-гадовая жанчына ўбачыла ў тэлевізары перадачу пра магічныя рытуалы. Яна патэлефанавала на ўказаны нумар, дзе яе пераканалі ў тым, што «маг Ева» валодае адмысловымі ведамі ў галіне магічнага мастацтва і ў сілах ёй дапамагчы.

Першы раз пенсіянерка заплаціла за «агульную дыягностыку» праз сістэму міжнародных грашовых пераводаў – гэта абышлося ёй на 249 даляраў. «Маг Ева» паведаміла, што на пенсіянерцы ляжыць «родавы праклён» і для таго, каб яго зняць, неабходна правесці некалькі абрадаў.

Усяго са жніўня 2020 года да чэрвеня 2021 года пенсіянерка перавяла 19 плацяжоў на больш як 63 тысячы даляраў ЗША і больш за 8 тысячаў еўраў.

«Варта адзначыць, што пацярпелую пераконвалі, што ўкладзеныя грашовыя сродкі з'яўляюцца інвестыцыямі ў яе здароўе і што неўзабаве ёй іх вернуць. Калі жанчына надумала атрымаць назад свае грашовыя сродкі, яе папрасілі заплаціць падаходны падатак. Пад паказанай падставай пацярпелая пералічыла яшчэ больш за 5 тысячаў даляраў ЗША. Не атрымаўшы назад сваіх сродкаў, мянчанка звярнулася ў міліцыю», – паведамілі ў СК.

Там таксама дадалі, што пацярпелая пералічвала грашовыя сродкі ў банкі, размешчаныя ва Украіне. Распачатая крымінальная справа паводле факту махлярства ў асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса).

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках