26 красавiка 2024, Пятніца, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белавія» паляціць у Кутаісі

25
«Белавія» паляціць у Кутаісі

Тры гадзіны і ад 85 еўра ў адзін бок.

«Белавія» 4 жніўня выканае першы рэгулярны рэйс па маршруце Менск - Кутаісі - Менск, паведамілі ў авіякампаніі. Для яе гэта трэці грузінскі горад у мапе палётаў. Рэйсы будуць выконвацца па серадах і нядзелях з вылетам з Менска ў 09:35 і прыбыццём у Кутаісі ў 13:35. Назад - у 14:25 з прыбыццём у Менск а 16.30 (час для ўсіх аэрапортаў мясцовы). Час у шляху складзе амаль 3 гадзін. Мінімальны кошт квіткоў па тарыфе Light - 85 еўраў у адзін бок. Квіткі туды-назад абыдуцца ў 169 еўраў, паведамляе onliner.by.

Для палётаў выдзелены Embraer 175, разлічаны на 76 пасажыраў (12 месцаў у бізнэс-класе і 64 у эканомкласе). Пры наяўнасці попыту будуць выкарыстоўвацца больш ёмістыя самалёты.

У кампаніі рэкамендуюць расцэньваць Кутаісі як стартавую кропку для падарожжа па Грузіі. «Кошт квіткоў плануецца ніжэйшы, чым у Батумі і Тбілісі у аналагічны сезон», - сказаў гендырэктар «Белавія» Ігар Чаргінец.

Старажытны Кутаісі размешчаны на берагах ракі Рыоні. Міжнародны аэрапорт Кутаісі размешчаны за 20 кіламетраў ад горада, дарога ў аэрапорт займае менш за гадзіну. Але да мора яшчэ прыйдзецца дабірацца. Кажуць, дарога на мікрааўтобусе да Батумі зойме 2 з паловай гадзіны і абыдзецца прыкладна ў $3.

Для параўнання, білет з Менска ў Тбілісі на другую палову жніўня цяпер можна знайсці за суму ад 110 еўраў у эквіваленце. Усё, што раней, - у паўтара-два разы даражэй.

У Батумі, які знаходзіцца на моры, аналагічныя квіткі сёння каштуюць блізу 177 еўраў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках