26 красавiка 2024, Пятніца, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхарка выспы Мэн другі раз за паўгода знайшла старажытны скарб

1
Жыхарка выспы Мэн другі раз за паўгода знайшла старажытны скарб

Скарб закапалі амаль 1000 гадоў таму.

Афіцэр паліцыі ў адстаўцы Кэт Джайлз, якая жыве на востраве Мэн, знайшла 87 манет і 13 сечаных ламаных кольцаў часоў вікінгаў. Гэта ўжо другі старажытны скарб, які ёй удалося знайсці за паўгода (некалькі месяцаў назад яна знайшла калекцыю ўпрыгожванняў), і чацвёрты за ўвесь час, які яна займаецца пошукамі з дапамогай металашукальніка, паведамляе The History blog.

Знойдзеныя манеты былі адчаканеныя паміж 990 і 1030 гадамі нашай эры ў Англіі, Дубліне, Нямеччыне і, уласна, на востраве Мэн. Большасць з іх - срэбраныя грошы, на іх выяўленыя твары караля Англіі, Даніі і Нарвегіі Кнута, ангельскага караля Этэльрэда II і імператара Святой Рымскай імперыі Ота I. На манетах, адчаканеных ў Дубліне, выяўлены кароль Зігтрыг Шалкабароды, кіраўнік Дубліна з 990-х гадоў да яго адрачэння ад пасаду ў 1036 годзе.

На думку навукоўцаў, скарб закапалі ў 1035 годзе - гэта значыць, у канцы кіравання Зігтрыга Шалкабародага. Востраў Мэн, які знаходзіцца ў цэнтры Ірландскага мора, ляжаў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў, якія звязвалі Англію, Ірландыю і Паўночную Еўропу тых часоў.

Сведчаннем гэтага з'яўляецца разнастайнасць манет, якія знаходзяць у скарбах тых часоў, а таксама перавага сечанага срэбра і старых ювелірных упрыгожванняў, якія часта выкарыстоўвалі ў якасці валюты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках