26 красавiка 2024, Пятніца, 18:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі «кавідны пашпарт» стаў абавязковым у месцах культуры і адпачынку

6
У Францыі «кавідны пашпарт» стаў абавязковым у месцах культуры і адпачынку

Без яго не пусцяць на круізны лайнер або нават у сабор.

З 21 ліпеня ў французскія кінатэатры, музеі, тэатры, на стадыёны і кірмашы, у выставачныя салоны, а таксама на любыя культурныя, спартовыя, святочныя мерапрыемствы з колькасцю ўдзельнікаў большай за 50 чалавек можна трапіць толькі пры наяўнасці так званага "пашпарта здароўя".

Пра гэта паведамляе RFI.

Новы дэкрэт ураду, які пашырае ўжыванне "антыкавіднага" пропуску, апублікаваны 20 ліпеня.

Пра радыкальнае ўзмацненне жорсткасці правілаў допуску да ўстановаў і мясцінаў, звязаных з культурай і вольнага часу, 12 ліпеня ў сваім звароце да французаў абвясціў прэзідэнт Эмануэль Макрон.

"Пашпарт здароўя" павінен утрымліваць інфармацыю або пра поўную вакцынацыю супраць каранавірусу, або пра свежы адмоўны тэст на каранавірус, або пра перанесенае захворванне.

"Прапускная сістэма" ўводзіцца не толькі ў будынках, але і на ўсіх культурных і забаўляльных мерапрыемствах, якія праходзяць у "грамадскіх месцах".

Без пропуску нельга будзе выправіцца ў падарожжа на круізным лайнеры ці палюбавацца знутры якім-небудзь саборам. Сертыфікат для ўваходу ў культавыя будынкі не патрабуюць толькі для прысутнасці на рэлігійных цырымоніях і службах.

Нашэнне масак становіцца неабавязковым у месцах калектыўнага правядзення вольнага часу, якія трапляюць пад "прапускную" сістэму.

20 ліпеня парламент Францыі прыступіў да абмеркавання законапраекта, які павінен яшчэ больш пашырыць сферу ўжывання "кавіднага пашпарта".

Сертыфікат прапанавана зрабіць абавязковым для наведвання кавярняў і рэстаранаў, буйных гандлёвых цэнтраў, а таксама ў транспарце – у самалётах, цягніках і аўтобусах далёкага злучэння.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках