26 красавiка 2024, Пятніца, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ затрымала першага афіцыйнага пірата ў гісторыі Украіны

2
СБУ затрымала першага афіцыйнага пірата ў гісторыі Украіны

Ён захапіў карабель і патрабаваў $ 500 тысячаў.

Супрацоўнікі СБУ выкрылі жыхара Мікалаеўскай вобласці, які захапіў у Індыйскім акіяне камерцыйны карабель і патрабаваў выкуп за ягонае вызваленне.

Як паведамляецца, гэта стала першым выпадкам у гісторыі краіны, калі ўкраінцу паведамілі пра падазрэнні ў пірацтве (ч. 1 арт. 446 Крымінальнага кодэкса Украіны), піша «Новое время».

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Мужчына ўладкаваўся ў міжнародную кампанію, якая займаецца аховай караблёў ад піратаў, аднак замест таго, каб ахоўваць караблі, надумаў адзін з іх захапіць.

Пагражаючы капітану зброяй, ён заявіў камандзе, што патрабуе змены курсу і $ 500 тысячаў.

Паводле вынікаў перамоваў з мэнэджэрамі кампаніі суднаўладальніка, якія доўжыліся чатыры дні, сума выкупу была зніжаная да $ 6 тысячаў, але калі пірат вярнуўся на плыўную базу ахоўнай кампаніі, то захапіў яе арсенал і пачаў новыя перамовы.

На гэты раз ён запатрабаваў $ 100 тысячаў, пагражаючы выкінуць усю зброю адтуль за борт.

Кампанія адмовілася выплачваць новы выкуп і зламыснік часткова выканаў сваю пагрозу, пакуль яго не спынілі сілай.

Паколькі падзеі адбываліся ў адкрытым моры, то яго немагчыма было змусіць да адказнасці (на нейтральныя воды не распаўсюджваецца юрысдыкцыя ніводнай дзяржавы).

Пірата здолелі затрымаць у ходзе спецаперацыі ўжо ва Украіне, дзе ён з моманту прыезду некалькі разоў мяняў пашпарты і месца жыхарства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках