26 красавiка 2024, Пятніца, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ужо не стане ранейшай

2
Беларусь ужо не стане ранейшай

Нам усяго толькі варта ўспомніць спякотны жнівень 2020-га года.

Зусім хутка гадавіна ад пачатку пратэстаў у Беларусі. Гадавіна дня, які змяніў усіх беларусаў. Дня, калі мы не сталі цярпець чарговую хлусню. Дня, калі мы ўсталі на абарону свабоды, дзеліцца сваім меркаваннем з Telegram-каналам «Баста!» чытач.

Проста аднавіце ў сваёй галаве, як шмат адбылося за гэты нялёгкі год. Гэта ўсё павінна было адбыцца, але ніхто не чакаў такога маштабнага размаху. Пра нас, беларусаў, ведае ўвесь свет. Сіла нашай салідарнасці і ўзаемадапамогі абляцела загалоўкі сусветных СМІ, а самі мы сталі толькі мацнейшымі. Давайце будзем аптымістамі, думкі матэрыяльныя і мы не можам здавацца, нават у сваіх галовах.

Няма ніякіх сумневаў, Беларусь ужо не стане ранейшай. Пасля ўсяго таго, што адбылося, ніхто проста не захоча жыць па-старому. Свабода – гэта не тое, што нам далі. Гэта – тое, што ў нас нельга адняць (Франсуа-Мары Аруэ). Колькі б рэжым ні круціўся, усе яны, дармаеды ўзурпатара, выдатна разумеюць, што ім канец. Нам усяго толькі варта ўспомніць спякотны жнівень 2020-га года, расправіць свае крылы і зноў паказаць ім, што мы вольная нацыя.

Мы проста абавязаныя прадаўжаць барацьбу. Гэта тычыцца абсалютна кожнага грамадзяніна краіны. У палон трапілі нашы браты і сёстры, нечыя дзеці і бацькі. Мы не можам дараваць ворагу гэтага. Бо беларусы – гэта адна вялікая сям'я, якая аб'ядналася для адной мэты, якой мы абавязкова дасягнем.

Усё роўна, колькі табе гадоў, усё роўна, якая ў цябе сфера занятасці, ты – беларус, а значыць, ад цябе залежыць многае. Толькі разам мы атрымаем жаданае. Толькі разам мы вернем нам нашу краіну. Яны тут больш ніхто, час прыбіраць смецце да нашага свята свабоды.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках