26 красавiка 2024, Пятніца, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер пайшоў у краму, зрэзаўшы праз кукурузнае поле, і заблукаў

14
Пенсіянер пайшоў у краму, зрэзаўшы праз кукурузнае поле, і заблукаў
ФОТА: DEPOSITPHOTOS

Яго шукалі шэсць супрацоўнікаў МНС.

21 ліпеня ў 11:13 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што патрабуецца дапамога ў пошуку чалавека, які згубіўся ў кукурузным полі паблізу пасёлка Дружны Пухавіцкага раёна, паведамляе прэс-служба МНС.

Пазней выратавальнікам стала вядома, што пенсіянер раніцай блізу 10-й гадзіны пайшоў у краму і, надумаўшы скараціць дарогу праз кукурузнае поле, заблукаў.

– Па дапамогу звярнулася жонка заблукалага, – расказвае кіраўнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №4 Пухавіцкага раённага аддзела НС. – Жанчына паведаміла, што ў мужа села батарэя ў мабільным тэлефоне, ён толькі паспеў паведаміць, што заблукаў у кукурузным полі. Вызначыўшы тры напрамкі, мы пачалі прачэсваць мясцовасць. Праз хвілінаў 40 кіроўца часткі Антон Паддубоцкі даклаў праз рацыю, што чалавек з прыкметамі абязводжвання знойдзены. Мы накіраваліся да яго і дапамаглі вывесці пенсіянера.

У пошукава-выратавальнай аперацыі былі задзейнічаныя дзве адзінкі тэхнікі, шэсць супрацоўнікаў МНС.

Пасля агляду супрацоўнікамі хуткай медыцынскай дапамогі пажылы мужчына быў адпушчаны дадому.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках