26 красавiка 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цікавыя моманты ўступнай кампаніі ў Беларусі

5
Цікавыя моманты ўступнай кампаніі ў Беларусі

Куды ідзе менш за ўсё абітурыентаў: альма-матэр Лукашэнкі ці акадэмія МУС.

Абітурыенты падаюць дакументы на бюджэт у ВНУ Беларусі ўжо некалькі дзён. У агульных рысах становіцца зразумела, на якія спецыяльнасці хоча паступаць моладзь і з якімі баламі ідзе. Еўрарадыё сабрала інфармацыю паводле звестак на 22 ліпеня.

Акадэмія МУС: 1 на 50 месцаў

Акадэмія МУС набірае абітурыентаў на тры факультэты: міліцыі, следча-экспэртны і крымінальна-выканаўчы.

Лепш за ўсё пакуль што ідзе падача на будучых следчых і экспэртаў-крыміналістаў. Напрыклад, на спецыяльнасць «Судовапракурорская-следчая дзейнасць» (для СК) пададзена 48 заяў, усяго месцаў 75. Абітурыент з максімальнымі баламі знаходзяцца ў дыяпазоне 295-300 з 400. Шмат хто паступае з куды больш нізкімі баламі: менш за 230 маюць 20 чалавек. Для разумення: гэта прыблізна па 58 балаў на ЦТ i атэстат 5,7.... a

у патэнцыйных крыміналістаў балы вышэйшыя, а па «жаночаму» набору (асобны конкурс для хлопцаў і дзяўчат) ужо склаўся конкурс.

На факультэце міліцыі конкурсу пакуль няма нідзе: напрыклад, на «Аператыўна-вышуковую дзейнасць» пададзена 45 заяў на 110 месцаў, а на «Адміністрацыйна-прававую дзейнасць» - усяго 24 заявы на 118 месцаў. Прычым абітурыент, які цалкам мае шанец прайсці на бюджэт, мае менш за 150 балаў з 400.

Але ў антырэйтынгу перамагае «Крымінальна-выканаўчая дзейнасць»: выпускнікі будуць працаваць у сістэме выканання пакаранняў, гэта значыць у турмах і далей па спісе. На 50 месцаў «мужчынскага» набору пададзена адна заява ад абітурыента з баламі ніжэй за 160, а на «жаночы» – адна на дзесяць месцаў. Праўда, у абітурыенткі балы вышэйшыя: у дыяпазоне 256-260.

Альма-матэр Лукашэнкі: з году ў год усё горш

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (БДСГА) у Горках славіцца тым, што яе скончыў Лукашэнка і цэлая плеяда топ-чыноўнікаў. І апошнія гады ў БДСГА ёсць сур'ёзныя недаборы. Здаецца, выключэннем не стане і 2021.

Напрыклад, на 135 месцаў спецыяльнасці «Заатэхнія» пададзена 19 заяў. Прычым у аднаго абітурыента менш за 90 балаў з 400 магчымых!

На 25 месцаў для будучых меліяратараў пададзена тры заявы, на 50 месцаў спецыяльнасці «Эканоміка і арганізацыя вытворчасці ў галінах АПК» - 18 заявак.

Агулам у БДСГА на 735 бюджэтных месцаў пададзена 217 заяў.

Акадэмія кіравання: хто хоча ў чыноўнікі

У Акадэміі кіравання пакуль сітуацыя з конкурсам складваецца таксама не вельмі. Напрыклад, на 40 месцаў паводле спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права» пададзена сем заявак. Балы ў хлопцаў не такія і нізкія: мінімальныя - ад 330.

На спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка» набіраюць 30 чалавек, заяў пададзена восем. У кагосьці з тых, хто хоча кіраваць эканомікай краіны, менш за 240 балаў з 400.

Педагагічны: балаў няшмат, затое бюджэт

Не адрозніваецца высокімі прахаднымі баламі і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт (БДПУ).

Напрыклад, на 145 бюджэтных месцаў для будучых педагогаў дашкольнай адукацыі пададзена пакуль што 73 заявы. У кагосьці менш за 180 балаў з 400. Падобная сітуацыя і на спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя».

Куды ідуць найлепшыя?

Топ спецыяльнасцяў, дзе будуць самыя высокія прахадныя балы, практычна не змяняецца з года ў год.

Напрыклад, на міжнародныя адносіны ў БДУ многія ідуць больш чым з 350 баламі з 400, а ў трох чалавек ёсць больш за 391 бал. Паводле некаторых напрамках конкурс ужо склаўся (гэта значыць ахвочых больш, чым месцаў): на «Лінгвакраіназнаўства» і «Міжнародныя дачыненні».

Добра ідзе набор і ў БДУІР. Напрыклад, на 15 бюджэтных месцаў спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у гульнявой індустрыі)» пададзена 65 заяў, а на 60 месцаў напрамку «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» - 130, прычым у некаторых абітурыентаў больш за 390 балаў.

Высокія адзнакі і ў абітурыентаў, якія ідуць у медыцынскі ўніверсітэт (што не можа не радаваць). У большасці абітурыентаў больш за 350 балаў, а ў 26 - больш за 380. Праўда, конкурс пакуль не склаўся, бліжэй за ўсё да яго стаматалагічны факультэт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках