26 красавiка 2024, Пятніца, 6:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гісторыкі БДУ знайшлі дахрысціянскія пахаванні ў Вілейскім раёне

3
Гісторыкі БДУ знайшлі дахрысціянскія пахаванні ў Вілейскім раёне

На месцы раскопак раней ужо было выяўлена больш за 1000 фрагментаў прадметаў бытавой культуры.

Падчас археалагічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ было знойдзена ўнікальнае урнавае пахаванне другой паловы І тысячагоддзя нашай эры, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Артэфакт быў знойдзены каля вёскі Рэчкі Вілейскага раёна. Побач з перакуленым чыгуном знаходзіліся крэмаваныя косткі чалавека і фрагмент расплаўленага бронзавага ўпрыгажэння. Пакуль пахаванне не разбіралася. Навукоўцы ўважаюць, што пахаванне належыць да дахрысціянскага перыяду і датуецца другой паловай І тысячагоддзя нашай эры. Падобных знаходак археолагі практычна не сустракалі на тэрыторыі Беларусі і не даследавалі.

Побач з урнай былі выяўленыя фрагменты плуга, датаваныя сярэднявеччам. Навукоўцы ўважаюць, што гэта сляды гаспадарчай дзейнасці жыхароў ці старажытнага рытуалу.

Даследаванні працягваюцца, узятыя пробы для радыевугляроднага і паліналагічнага аналізу.

На месцы раскопак раней ужо было выяўлена больш за 1000 фрагментаў прадметаў бытавой культуры, як мяркуецца датаваныя сярэдзінай І-га пачаткам ІІ тысячагоддзя нашай эры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках