26 красавiка 2024, Пятніца, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даследаванне: Вакцыны Pfizer і AstraZeneca эфектыўныя супраць штаму Дэльта

8
Даследаванне: Вакцыны Pfizer і AstraZeneca эфектыўныя супраць штаму Дэльта

Важныя дзве дозы вакцын.

Даследчыкі высветлілі, што дзве дозы вакцын Pfizer і AstraZeneca з'яўляюцца эфектыўнымі ў барацьбе супраць штаму Дэльта. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на вынікі навукоўцаў апублікаваныя ў выданні New England Journal of Medicine.

Між тым, стала вядома, што адна доза абодвух прэпаратаў абараняе толькі на 30%, а са штамам Альфа прэпараты змагаюцца на 93,7%.

Акрамя гэтага, у даследаванні гаворыцца, што дзве дозы AstraZeneca эфектыўныя на 67% супраць Дэльта і на 74,5% супраць Альфа.

Адна доза Pfizer абараняе на 33% ад заражэння Дэльта, а AstraZeneca - на 30%.

«Наша адкрыццё зніжэння эфектыўнасці пасля першай дозы падтрымае намаганні ў максімальным выкарыстанні вакцыны з двума дозамі сярод уразлівых груп у кантэксце распаўсюджвання варыянту Дэльта», - пазначана ў паведамленні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках