26 красавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларускі рэжым становіцца ўсё больш таксічным для Захаду

3
Як беларускі рэжым становіцца ўсё больш таксічным для Захаду

Паляпшэнне стасункаў будзе немагчымым без палітычных зменаў у Беларусі.

Дынаміка беларуска-еўрапейскіх стасункаў у сферы бяспекі рызыкуе зайсці настолькі далёка, што іх паляпшэнне будзе немагчымым без палітычных зменаў, пішуць экспэрты.

Літва пачала будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю з мэтай стрымаць плынь нелегальных мігрантаў з трэціх краін. Літоўскі ўрад абвясціў экстрэмальную сітуацыю і на вышэйшым узроўні абвінавачвае беларускі рэжым у мэтанакіраваным правакаванні крызісу. А Сейм Літвы:

- прызнаў рост нелегальнай міграцыі праз Беларусь гібрыднай агрэсіяй і прапанаваў ураду выкарыстоўваць войска для ўзмацнення аховы граніцы;

- не выключае новых пагроз для Літвы ўжо ў рамках беларуска-расейскіх вучэнняў «Захад-2021»;

- прапанаваў выкарыстоўваць Узброеныя сілы Літвы для ўзмацнення аховы і абароны дзяржаўнай мяжы з Беларуссю;

- нелегальных мігрантаў, якія не маюць дакументаў (акрамя жанчын з дзецьмі, цяжарных жанчын, інвалідаў і дзяцей да 16 гадоў), Сейм прапанаваў разглядаць як патэнцыйна актыўных удзельнікаў гібрыднай атакі і ўтрымліваць у адпаведных умовах;

- пры адсутнасці паляпшэнняў з нелегальнай міграцыяй праз Беларусь прапануецца пачаць кансультацыі з дзяржавамі-чальцамі NATO пра пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці, палітычнай незалежнасці або бяспецы Літвы.

Як патэнцыйную пагрозу для Латвіі разглядае міграцыйную сітуацыю на беларуска-літоўскай мяжы і афіцыйная Рыга: памежнікі ўзмацняюцца Нацыянальнай гвардыяй.

Адначасова ўскладняецца сітуацыя з нелегальнай міграцыяй і на беларуска-польскай мяжы. Хоць і не так драматычна, як на літоўскім накірунку. Тым не менш, за няпоўны месяц польскімі памежнікамі затрыманыя не менш за 150 нелегалаў з Афганістана, Кубы і Чачэніі. Пры гэтым беларуска-польская мяжа - найбольш абсталяваная яшчэ з савецкіх часоў, калі яна была вонкавай мяжой СССР. Пры прадаўжэнні таго, што адбываецца - пытанне часу, калі Варшава публічна абвінаваціць Менск у правакаванні міграцыйнага крызісу.

Мы назіраем паэтапную трансфармацыю ўспрымання беларускага рэжыму Еўразвязам ад «непрыемнага, але карыснага для рэгіянальнай бяспекі» да «пагрозы рэгіянальнай бяспецы». Прычым, адыграць сітуацыю назад ужо немагчыма. Хутчэй варта чакаць яе далейшага абвастрэння і не толькі ў сферы памежнай бяспекі. Канфуз у тым, што яшчэ пару гадоў таму еўрапейскія чыноўнікі ў прыватных размовах з беларускімі грамадзянскімі актывістамі заяўлялі, што прыярытэт Еўропы на беларускім кірунку - бяспека і стрымліванне Расеі, а не правы чалавека і дэмакратычныя стандарты ў Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках