10 траўня 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты амаль на 1,5 млн еўраў

19
У Літве затрымалі кантрабандныя беларускія цыгарэты амаль на 1,5 млн еўраў

Суседзі Беларусі працягваюць змагацца з кантрабандай Таракана.

На мытным пасту «Мядзінінкай» затрымалі буйную партыю кантрабандных беларускіх цыгарэт – больш за 414 тысяч пачкаў арыентыровачным коштам амаль 1,5 млн еўраў, паведамляе сайт мытнага дэпартамента Міністэрства фінансаў Літвы.

Нелегальны груз вёз грамадзянін Расеі. У яго былі дакументы на транзітную перавозку з Масквы ў Калінінградскую вобласць 1.152 каробак вафельных пірожных. Мытнікаў насцярожыла, што заяўлены тавар перавозіўся не ў рэфрыжыратары, а ў звычайным тэнтавым паўпрычэпе.

Пасля праходжання сістэмы рэнтген-кантролю і агляду каробак высветлілася, што замест кандытарскіх вырабаў кіроўца перавозіў кантрабандныя цыгарэты Minsk Capital MS.

Папярэдняе расследаванне вядуць крымінальная служба мытнага дэпартамента і Віленская акруговая пракуратура.

Кіроўца быў затрыманы на два дні, затым яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, забраўшы дакументы і атрымаўшы заклад.

Як паведамлялася, 12 ліпеня літоўскія мытнікі і памежнікі выявілі кантрабандныя беларускія цыгарэты амаль на 2 млн еўраў на пункце пропуску «Райгардас» (з беларускага боку «Прывалка») у грузавіку, за стырном якога быў грамадзянін Беларусі. Кіроўца заяўляў, што вязе транзітам праз Літву ў Польшчу 20,5 тоны драўніны.

Пры першасным аглядзе мытнікі і памежнікі палічылі груз падазроным - па глухому гуку яны выказалі здагадку, што ўсярэдзіне могуць быць пустоты. Дэталёвы агляд пацвердзіў падазрэнні: пад пластом драўніны былі выяўленыя тайнікі з цыгарэтамі Minsk Capital MS.

«Паводле папярэдніх звестак (разборка схованак і падлік цыгарэт яшчэ не завершаны), усяго з дапамогай грузавіка можна было перавезці амаль 560 тысяч пачкаў цыгарэт, кошт якіх з улікам падаткаў складае 1,94 млн еўраў», - адзначалі ў дэпартаменце.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках