26 красавiка 2024, Пятніца, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трайпл»: яшчэ не катастрофа?

4
«Трайпл»: яшчэ не катастрофа?

Пра будучыню кампаніі Юрыя Чыжа.

Вярхоўны суд Беларусі некалькі дзён таму прыняў пастанову аб санацыi «Трайпла». Гэта азначае, што кампанія прадоўжыць сваю працу для таго, каб разлічыцца ў пазыках. Другі магчымы варыянт развіцця гэтай сітуацыі - гэта ліквідацыя некалі магутнай структуры, піша тэлеграм-канал Zaprauka.by.

Такім чынам, распродажу актываў «Трайпла» найбліжэйшым часам не будзе. Добра гэта ці дрэнна, а таксама для каго гэта добра - пакажа час.

«Трайпл» пачынаў свой шлях у бізнэс з вытворчасці вокнаў, але рэальную сілу здабыў менавіта ў нафтавай сферы, пасля атрыманыя ад гэтага нафтавыя фінансавыя рэсурсы былі размешчаныя ў іншых праектах.

Цяпер у складзе нафтавых актываў «Трайпла» застаўся толькі «НафтаХімТрэйдынг», які валодае 8 АЗС і дзейнасць якога прыпыніў у пачатку года «Белнафтахім». Усе іншыя кампаніі: «Энэрга Ойл», «Белнафтагаз» і іншыя адышлі Аляксею Алексіну пры падзеле бізнэсу. Ды і сам Алексін з гэтымі структурамі працуе ўжо ў іншым кірунку - тытунь.

Можна чакаць, што праз некаторы час запрацуюць запраўкі «Трайпла», бо трэба будзе збіраць грошы крэдыторам. Хоць заправачны бізнэс структур Чыжа наўрад ці можна назваць паспяховым, хутчэй, гэта была даніна статусу з 90-х, калі гэта было прэстыжна.

Нягледзячы на наяўнасць рэсурсаў адміністрацыйных і фінансавых, каманда, якая развівала паліўны рытэйл «Трайпла», сваю працу зрабіла на «тры з двума мінусамі».

Увогуле, «нафтанкі» больш няма, і чэрпаць фінансавыя рэсурсы на абслугоўванне іншых праектаў ужо няма адкуль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках