19 сакавiка 2024, aўторак, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелыя ад паводкі раёны Бэльгіі зноў накрылі дажджы

2
Пацярпелыя ад паводкі раёны Бэльгіі зноў накрылі дажджы

Плыні вады змываюць аўтамабілі.

У Бэльгіі непагадзь зноў абрынулася на раёны, пацярпелыя крыху больш за тыдзень таму ад моцнай паводкі. У горадзе Дзіна (правінцыя Намюр), за 90 км на паўднёвы ўсход ад Брусэля, змытыя плынню вады аўтамабілі заблакавалі чыгуначны пераезд.

Пра гэта паведамляе «Немецкая волна».

Пры гэтым, як паведамілі ў кампаніі-аператары Infrabel, паведамленне было прыпыненае ўжо пасля першага ўдару стыхіі.

Аднавіць рух планавалася да 9 жніўня.

Узровень вады пачаў хутка ўздымацца на маршруце ў бок Філіпвіля (правінцыя Намюр).

Плынь змывала аўто, выварочвала камяні, цягнула за сабой асфальтавыя пліты. Аднак інтэнсіўнасць дажджу досыць хутка спала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках