19 сакавiка 2024, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Можна казаць пра тое, што Беларусь страціла мільён жыхароў.

12
«Можна казаць пра тое, што Беларусь страціла мільён жыхароў.

Вось і ўся «сацыяльная палітыка».

У разуменні сінепалага - шматдзетныя гэтак жа здрадзілі хунце, як і айцішнікі. Ён, бач ты, кватэры ім выдзяляў, сямейны капітал выплачваў, а яны паўсталі. Застаецца толькі сказаць, што стымуляванне росту нараджальнасці правалілася, як і мноства іншых праектаў хунты, піша Telegram-канал «Ник и Майк».

У 2014 годзе быў выдадзены ўказ аб дадатковых мерах падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей. Амаль за 7 гадоў дзеяння праграмы было сфармавана 99 735 дэпазітаў сямейнага капіталу. З 2015 да 2018 г. сямейны капітал толькі налічаўся, распараджацца сродкамі дазволілі з 2019 года, а з 2020 года сямейны капітал прызначаецца толькі ў рублях, але можна датэрмінова распараджацца сродкамі. У 2020 годзе яго сума склала 22,5 тысячы рублёў, у 2021 годзе складае 23 737,5 рубля (праз падзенне курсу рубля ў 2020 годзе сума аднаго сямейнага капіталу да 1 ліпеня 2020 года ўпала да 9300 даляраў у эквіваленце, а да 1 верасня - да 8600.

Агульная сума дэпазітаў на рахунках склала 824 млн даляраў (82 399 дэпазітаў) і 393,7 мільёна рублёў (17 336 дэпазітаў).

Раней аказвалася фінансавая дапамога маладым сем'ям на выплату крэдытаў нават на набыццё, а не толькі будаўніцтва жылля - прыкладна 8-9 тысяч даляраў ЗША пры нараджэнні другога (!) дзіця. Такім чынам, раней фінансавая дапамога выдавалася пры нараджэнні другога дзіцяці ў большай суме, чым цяпер пры нараджэнні трэцяга і без павелічэння падаходнага падатку.

Жыллё будавалася для ўсіх катэгорый грамадзян з дзяржаўнай падтрымкай: маладыя сем'і, якія пражываюць у інтэрнаце. Была і такая катэгорыя - падышла чарга на пашырэнне, а метры для крэдыту лічылі па ўсёй краіне. Ліміту пражывання ў 5 гадоў у Менску не было. Крэдыты падаваліся неаднаразова, а пры наяўнасцi падстаў. Прыезд пажылога з бацькоў і ўключэнне яго ў склад сям'і не было штучным пагаршэннем жыллёвых умоў з мэтай пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу.

Скасаванне выдавання фінансавай дапамогі маладым сем'ям, якія маюць дваіх дзяцей на выплату крэдытаў адназначна адбілася на скарачэнні нараджальнасці. У канчатковым выніку - 90% сродкаў сямейнага капіталу фінансуюць панэльнае домабудаванне. Шматдзетныя - закладнікі панэльнага жылля (іпатэка 40 гадоў) і фінансавання будаўнічай галіны: цэмент, у лепшым выпадку «Менскшпалеры», плітка, падтрымка планавай эканомікі, домабудаўнічых камбінатаў. Кошт дзвярэй «Юркас», напэўна, бюджэту даруе, як і «Сармат».

Вось і ўся сацыяльная палітыка самай сацыяльнай дзяржавы ў свеце. Разам са стаўленнем да цяжарных жанчын становіцца зразумела, што ў хунты зусім іншыя мэты. Адсюль і скарачэнне насельніцтва ў Беларусі, якое ў 2020-2021 гадах толькі паскорылася - выязджаць з краіны вымушаныя тысячы людзей. У 1994 годзе, калі сінепалы яшчэ не быў такім сінім, беларусаў было 10,2 млн. Цяпер - нават паводле афіцыйных звестак 9,3 млн. Паводле звестак Ніка, гэта лічба завышаная і ўжо цалкам можна казаць пра тое, што Беларусь пры аграфашысце страціла мільён жыхароў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках