19 сакавiка 2024, aўторак, 5:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскрыты чарговы фэйк расейскай прапаганды

7
Раскрыты чарговы фэйк расейскай прапаганды

У гэты раз пра збіты беспілотнік УСУ на Данбасе.

Расейскія СМІ запусцілі новы фэйк пра нібыта збіты беспілотнік УСУ ў прыгарадзе акупаванага Луганску, піша «Информационный навигатор».

Паводле тэксту паведамлення, беспілотнік быў абсталяваны самаробным выбуховым прыстасаваннем.

- Ля Металіста быў знойдзены беспілотнік УСУ з прымацаваным да яго самаробным выбуховым прыстасаваннем, - пішуць СМІ, спасылаючыся на «крыніцу» ў так званым «МУС ЛНР».

Характэрна, што ніякіх фота-відэа доказаў выяўлення ўкраінскага БПЛА ў зоне, далёкай ад лініі фронту, акупантамі не было прадстаўлена. А на адзіным здымку, які суправаджае гэты матэрыял, выява савецкай звышгукавой крылатай ракеты Х-20.

Таксама, «сумневаў» у сапраўднасці матэрыялу дадае той факт, што БПЛА, нібыта, змог бесперашкодна пераадолець значную адлегласць у зоне дзеяння расейскіх комплексаў РЭБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках