26 красавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Завод для перапрацоўкі індычкі пад Лідай сыдзе з малатка

1
Завод для перапрацоўкі індычкі пад Лідай сыдзе з малатка

У склад лота ўваходзіць 5 зямельных надзелаў агульнай плошчай блізу 20 гектараў і некалькі будынкаў.

На аўкцыён «Цэнтра прамысловай ацэнкі» трапіў комплекс вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі. У склад лота ўваходзіць 5 зямельных надзелаў агульнай плошчай блізу 20 га і некалькі будынкаў.

Прадпрыемства «Арвібелагра» было адкрытае ў Лідскім раёне толькі ў 2017 годзе і належала літоўскаму бізнесмэну. Сёння кампанія праходзіць працэдуру банкруцтва, а абсталяванне і сам завод прадаюцца за 41 млн руб.

Нагадаем, што ў пачатку 2017 года група кампаній «Арві», якая належыць літоўскаму бізнэсмэну Відмантасу Кучынскасу, запусціла ў Лідскім раёне прадпрыемства для перапрацоўкі мяса індычкі магутнасцю блізу 5,5 тыс. тонаў за год. Пад будаўніцтва комплексу была вылучаная тэрыторыя недабудаванага мясакамбіната ў вёсцы Гуды (тут размясціўся завод для перапрацоўкі мяса індычкі) і пляцоўка ў Ганчарскім сельсавеце (тут зарабілі 15 карпусоў для ўтрымання і вырошчвання птушкі).

За першыя гады працы кампанія «Арві» адкрыла 14 фірмовых секцый і крамаў у Менску, Гародні, а таксама яшчэ ў 6 гарадах краіны. Аднак, нягледзячы на гучны старт і мільённыя інвестыцыі, летась прадпрыемства «Арвібелагра» апынулася ў спісе неплацельнікаў падаткаў і было абвешчанае банкрутам.

Аўкцыён для продажу завода пад Лідай прызначаны на 26 жніўня, паведамляе Realt.by. Пачатковы кошт адзінага ў Беларусі вертыкальна інтэграванага комплексу для вырошчвання, забою і перапрацоўкі мяса індычкі, складае суму, якая перавышае 41 мільён рублёў (або 16 мільёнаў даляраў).

Сам жа літоўскі прадпрымальнік, як паведамляў ТАСС, летам 2020 года быў затрыманы ў Славеніі паводле падазрэння ў махлярстве, растраце маёмасці, нанясенні матэрыяльнай шкоды шляхам падману і злачыннага банкруцтва. Увосень таго ж года бізнэсмэна выдалі Літве і адпусцілі пад заклад.

Вядома, што яшчэ адзін беларускі актыў кампаніі «Арві» – завод для ўтылізацыі адкідаў жывёльнага паходжання «Біяваст Ліда» – арыштаваны і таксама выстаўлены на продаж.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках