26 красавiка 2024, Пятніца, 9:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваенная тэхніка прыбыла да будынка парламента Туніса і атачыла яго

5
Ваенная тэхніка прыбыла да будынка парламента Туніса і атачыла яго

Пратэстоўцы сустрэлі вайскоўцаў захопленымі воклічамі і спевам нацыянальнага гімна.

У Тунісе ваенная тэхніка заблакавала парламент пасля таго, як прэзідэнт краіны Каіс Саід абвясціў, што адправіў у адстаўку прэм'ера Хішама аль-Мешышы і замарозіў працу парламента, пазбавіўшы дэпутатаў недатыкальнасці, перадаюць мясцовыя СМІ з месца падзей, паведамляе "Інтэрфакс".

Спікер парламента Аль-Ганушы, які прадстаўляе ісламісцкую партыю "Ан-Нахда", у відэазвароце назваў дзеянні прэзідэнта "пераваротам".

Мясцовыя СМІ Tunisie Numerique паведамляюць, што кіраўнік дзяржавы забараніў спікеру, а таксама 64 іншым дэпутатам, супраць якіх вядуцца судовыя справы, выязджаць з краіны, а прэм'ер пакінуў урадавую рэзідэнцыю і яго павезлі ў невядомым кірунку.

Паводле звестак газеты, часовым кіраўніком Міністэрства ўнутраных справаў краіны прызначаны кіраўнік прэзідэнцкай гвардыі Халед Ях’яўі.

Прэзідэнт прыняў пастанову аб замарожванні працы парламента і зняцці з пасады прэм'ера пасля акцый пратэсту супраць ураду ў нядзелю ў Тунісе. Тунісцы незадаволеныя тым, як кабінет міністраў развязвае праблему з распаўсюджваннем COVID-19.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках