26 красавiка 2024, Пятніца, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мігранты спыніліся ў некалькіх метрах ад мяжы і селі на зямлю, назіраючы за літоўцамі»

15
«Мігранты спыніліся ў некалькіх метрах ад мяжы і селі на зямлю, назіраючы за літоўцамі»
ФОТА: DELFI

Літоўскія памежнікі распавялі, што адбываецца на мяжы з Беларуссю.

У панядзелак літоўскія памежнікі затрымалі 110 мігрантаў з Беларусі, якія незаконна перасеклі мяжу. Як распавялі ва ўстанове, нелегалы часам сядзяць на беларускім баку і чакаюць, пакуль літоўскі памежны патруль сыдзе, каб яны маглі бесперашкодна перайсці мяжу.

Так, напярэдадні ўвечары памежнікі заўважылі, як трое мужчын і жанчына з боку Беларусі падышлі да мяжы. Убачыўшы патруль, мігранты спыніліся ў некалькіх метрах ад мяжы і селі на зямлю, назіраючы за літоўскімі памежнікамі. Афіцэры неадкладна паведамілі аб патэнцыйных парушальніках мяжы беларускім калегам, якія ахоўваюць гэты адрэзак. Аднак ніякай рэакцыі не было ні пасля першага, ні пасля наступных такіх паведамленняў, заяўляе літоўскі бок.

- Нават па сканчэнні больш чым 6 гадзін сітуацыя не змянілася, хіба што мігранты адступілі ў глыб Беларусі, але не зніклі з поля зроку літоўскіх памежнікаў. Пазней яны зноў падышлі да мяжы.

Літоўская памежная служба паказвае, што такія выпадкі апошнім часам стала фіксуюцца на мяжы.

Усяго ж у панядзелак былі затрыманыя 110 чалавек, 93 прадставіліся іракскімі грамадзянамі або мелі дакументы гэтай краіны.

Усяго з пачатку года на беларуска-літоўскай мяжы затрыманыя 2839 нелегальных мігрантаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках