Завезеныя Лукашэнкам мігранты асвойваюць новы напрамак?
6- 27.07.2021, 21:27
- 23,760
На латвійска-беларускай мяжы затрымалі дзевяць іракцаў.
За спробу незаконна перасекчы мяжу Беларусі і Латвіі затрыманыя дзевяць грамадзян Ірака. Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Латвійскія памежнікі 26 ліпеня затрымалі дзевяцярых грамадзян Ірака, што незаконна перасеклі мяжу Беларусі і Латвіі. Мужчыны былі затрыманыя ў пасёлку Максімава недалёка ад латвійска-беларускай мяжы пасля паведамлення мясцовага жыхара.
Мігрантаў размясцілі ў Цэнтры затрыманых замежнікаў у Даўгаўпілсе. Распачатая крымінальная справа аб незаконным перасячэнні мяжы ў групе.
Нагадаем, улады Латвіі ўзмацнілі ахову ўсходняй мяжы праз наплыў мігрантаў у суседняй Літве. Пры гэтым з пачатку года на латвійска-беларускай мяжы былі затрыманыя толькі тры чалавекі. У Рызе паніжаную цікавасць мігрантаў да Латвіі тлумачаць невялікай працягласцю беларуска-латвійскай мяжы - усяго 172 кіламетры (для параўнання, мяжа Літвы з Беларуссю складае 502 км).