26 красавiка 2024, Пятніца, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джо Байдэн сустрэўся са Святланай Ціханоўскай

145
Джо Байдэн сустрэўся са Святланай Ціханоўскай
ФОТА: REUTERS/GLOBAL LOOK PRESS

Прэзідэнт ЗША прыняў Святлану Ціханоўскую ў Белым доме.

Святлана Ціханоўская, якая працягвае візіт у ЗША, сустрэлася ў Белым доме з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Голоса Америки» ў Белым доме.

Пакідаючы Белы дом, Ціханоўская паведаміла карэспандэнту «Голоса Америки»:

«Так, я сустрэлася з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы ведаеце, які шчыльны графік у прэзідэнта Байдэна. Сустрэча працягвалася зусім нядоўга - хвілін 15, але гэта была вельмі цёплая сустрэча. Я ўбачыла чалавека, якому неабыякава, што адбываецца ў Беларусі.

Я перадала прэзідэнту наш пасыл аб тым, што барацьба ў Беларусі не геапалітычная. Гэта наша барацьба супраць гвалту, супраць беззаконня. Пра тое, што ў нас адны каштоўнасці, і што я еду з Белага дома упэўненай, што Злучаныя Штаты будуць з беларусамі і зараз і потым, пасля новых выбараў. Я ўпэўнена, што ўсё, што мы перагаварылі з дарадцамі спадара Байдэна, з яго прадстаўнікамі, будзе выканана».

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках