13 траўня 2026, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» падвышае тарыфы на паслугі

10
«Белтэлекам» падвышае тарыфы на паслугі

Якія і на колькі?

Дзяржаўны аператар электрасувязі падвышае тарыфы на шэраг паслуг - пра гэта стала вядома 2 ліпеня, піша kp.by. Цэны падымуць з 13 ліпеня на такія паслугі сувязі «Белтэлекама» як: эфірная тэлевізія; абаненцкае тэлеграфаванне; тэлефанія па IP-пратаколу «Максіфон»; даведачна-інфармацыйныя, а таксама паслугі, якія надаюцца з выкарыстаннем апаратна-праграмных сродкаў цэнтра абслугоўвання выклікаў.

«Белтэлекам» прапануе азнаёміцца з абноўленымі тарыфамі на сайце прадпрыемства. Мяркуючы з апублікаваных звестак, тарыф за даведку аб нумарах тэлефонаў па нумары 109 складзе 0,336 рубля за паслугу для фізічных асоб.

Што тычыцца эфірнай тэлевізіі, то такі тарыф як «Эфірная ZALA: усё ўключана» каштавацьме 9,9 руб на месяц для фізічных асоб - на 1 рубель больш, чым цяпер. Паслуга «Стандарт ТБ» падаражэе таксама на 1 рубель і каштавацьме 6,9 руб штомесяц.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках