13 траўня 2026, Серада, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцаў ЗША накіравалі ва Украіну

4
Вайскоўцаў ЗША накіравалі ва Украіну

Каб пераняць досвед працы з дронамі.

Амерыканскія вайскоўцы былі накіраваныя ва Украіну з мэтай авалодання выкарыстаннем беспілотных тэхналогій на полі бою і ўкаранення гэтага досведу ў арміі ЗША. Пра гэта падчас слуханняў у Сенаце ЗША (сказаў https://www.youtube.com/watch?v=qzUV32ov2Qg) міністр абароны ЗША Піт Хагсет.

Так кіраўнік Пентагона адказаў на пытанне сенатара-рэспубліканца Мітча Макконэла пра тое, ці існуюць забароны для высокапастаўленых чыноўнікаў ЗША ездзіць ва Украіну.

У гэтым пытанні сенатар спаслаўся на словы міністра арміі ЗША Дэна Дрыскола пра тое, што Украіна — гэта «Крамянёвая даліна вайсковай справы».

Як адзначыў Хегсет, ва Украіну было накіравана шмат высокапастаўленых чыноўнікаў, і дзякуючы гэтаму ўдалося шмат чаму навучыцца.

«Насамрэч я асабіста зацвердзіў накіраванне туды дадатковага персаналу для навучання на полі бою з выкарыстаннем дронаў — як для наступу, так і для абароны, — каб пераканацца, што мы засвойваем усе магчымыя ўрокі з гэтага канфлікту і ўкараняем іх у рэжыме рэальнага часу ў тое, як мы абараняемся і пераходзім у наступ у эпоху, калі патрабуецца дамінаванне дронаў. І менавіта таму ў гэтым бюджэце столькі сродкаў на ініцыятыву «Дамінаванне дронаў», каб засвоіць урокі, атрыманыя ва Украіне і на іншых палях бітваў, і забяспечыць іх як мага больш хуткае прымяненне ва ўсіх узброеных сілах», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках