28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што можна было купіць за 10 тысяч недэнаміваных рублёў і на што дастаткова 1 рубля цяпер

29
Што можна было купіць за 10 тысяч недэнаміваных рублёў і на што дастаткова 1 рубля цяпер

Як змянілася пакупніцкая здольнасць беларускага рубля за апошнія 10 гадоў.

Intex-press параўнала, як змянілася пакупніцкая здольнасць беларускага рубля за апошнія 10 гадоў.

Да дэнамінацыі 2016 года, як вядома, адзін цяперашні беларускі рубель быў роўны 10 000 «старых» рублёў. І дзесяць гадоў таму, мяркуючы з цэннікаў, якія нам удалося адшукаць у архівах, гэта была даволі вялікая сума, на якую можна было купіць нават цыгарэты і алкаголь.

Вось што «змяшчалася» у 10 000 рублёў у 2011 годзе: тры бутэлькі піва, ці дзве бутэлькі пладова-ягаднага віна, ці ад двух да чатырох пачкаў цыгарэт, ці два шакаладныя батончыкі, або ад трох да пяці порцый марозіва.

Сёння ж за адзін беларускі рубель ні спіртное, ні цыгарэты дакладна не купіш. Да прыкладу, самае таннае піва ў краме каштуе 1,19 рубля, і то на акцыі, а цэны на віно стартуюць ад 2 рублёў.

Адзіны тавар, які пакуль яшчэ можна купіць за адзін беларускі рубель, гэта марозіва. І то не ўсякае і не ў кожнай краме. Журналістам пашанцавала ўбачыць пламбір за 0,99 рубля, але ён быў на зніжцы.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках