11 траўня 2026, панядзелак, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам ва Украіне прапанавалі курсы ад Кіева-Магілянскай акадэміі

1
Беларусам ва Украіне прапанавалі курсы ад Кіева-Магілянскай акадэміі
ФОТА: KIEVVLAST.COM.UA

Самым матываваным абяцаюць стыпендыі на аплату навучання.

Украінскі нацыянальны ўніверсітэт Кіева-Магілянская акадэмія разам з грамадскай ініцыятывай «Free Belarus Center» і міжнародным фондам «Відродження» прапаноўваюць беларусам, якія вымушана выехалі ва Украіну ці збіраюцца гэта зрабіць, навучанне паводле праграм на ўласны выбар.

Кіева-Магілянская акадэмія прапануе беларусам навучанне ў якасці слухачоў без атрымання дыплома. Курсы, якія прапануюць, доўжацца ад 4 да 10 месяцаў.

Ёсць сертыфікатныя праграмы міні-спецыялізацый: праграмаванне, вэб-дызайн, публічныя камунікацыі, эканоміка, псіхалогія і іншае, нават музейная справа і рэлігіязнаўства. Ёсць курс «Украінская мова ў кантэксце». Ёсць магчымасць і праходзіць звычайныя дысцыпліны універсітэта - даюць да 10 «крэдытаў ЕКТС», эквівалентных 300 гадзінам навучання.

Самым матываваным паводле вынікаў сумоўя абяцаюць стыпендыі ад фонду «Відродження» для аплаты навучання і, калі будзе трэба, пражыванне ў інтэрнаце ўніверсітэта.

Падаць заяву можна да 27 жніўня, а сумоўе папярэдне плануюць на 30-31 жніўня.

Кіева-Магілянская акадэмія была заснавана ў 1632 годзе як Кіева-Брацкая калегія, а статус акадэміі атрымала ў 1658 годзе. Корпусы размяшчаюцца ў гістарычным цэнтры Кіева - на Падоле (будынак Акадэміі можна ўбачыць на купюры ў 500 грыўняў). Партал Osvita.ua паставіў яго на 4-е месца ў рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках