У аўторак у Беларусі чакаецца да +29 градусаў
1- 5.07.2021, 22:27
- 6,638
Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.
У аўторак, 6 ліпеня, на захадзе Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі – і навальніцы, папярэджваюць сіноптыкі. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.
У начны час тэмпература паветра складзе ад +13 да +19 градусаў (у Менску – 15–17 цяпла), удзень – ад +24 да +29 (у сталіцы – ад +26 да +28 градусаў).
У канцы тыдня ў нашу краіну вернецца спякота. У выходныя дні прагназуецца да +33 і без ападкаў.