Паўднёвая Карэя асвоіла тэхналогію запуску балістычных ракет з падлодак
3- 6.07.2021, 20:22
- 2,452
Яна стала першай неядзернай краінай, якая атрымала гэтую тэхналогію.
Паўднёвакарэйскія вайскоўцы ўпершыню выпрабавалі балістычную ракету для падводных лодак уласнай распрацоўкі, паведамляе N+1. Такім чынам, Паўднёвая Карэя стала сёмай краінай, у якой няма ядзернага ўзбраення, але якая асвоіла запуск балістычных ракет падводнага старту.
Першы запуск балістычнай ракеты з падводных лодак паўднёвакарэйскай распрацоўкі прайшоў паспяхова. Такім чынам, Паўднёвая Карэя стала першай неядзернай краінай, якая атрымала гэтую тэхналогію. Бо такая тэхналогія была толькі ў дзяржаў з ядзерным узбраеннем.
Але вайскоўцы не раскрываюць дэталяў пра выпрабаванні, але ў СМІ пішуць, што запуск праводзілі з падводнай лодкі Dosan Ahn Changho. У яе ёсць шэсць шахт для запуску балістычных ракет Hyunmoo 3C з далёкасцю 1500 км і ракеты Hyunmoo 4, далёкасць якой 800 км.