21 траўня 2024, aўторак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

САЗ пачала адсочваць расейскі штам COVID

САЗ пачала адсочваць расейскі штам COVID

Гэтую мутацыю SARS-CoV-2 выявілі ў Расеі ў студзені 2021 года.

Сусветная арганізацыя здароўя ўключыла расейскі штам каранавіруса AT.1 у спіс для далейшага маніторынгу. Гэта вынікае са звестак на сайце арганізацыі.

Адзначаецца, што гэтую мутацыю SARS-CoV-2 выявілі ў Расеі ў студзені 2021 года. Паводле апублікаваных звестак, САЗ уважліва сочыць за гэтым штамам з 9 чэрвеня.

У спісе таксама ёсць мутацыі, зафіксаваныя раней у ЗША, Бразіліі, на Філіпінах, у Інданэзіі, Калумбіі і Вялікабрытаніі.

Спіс маніторынгу САЗ папаўняюць штамы SARS-CoV-2 з генетычнымі зменамі, якія, як мяркуецца, уплываюць на характарыстыкі віруса і могуць прадстаўляць пагрозу ў будучыні, але пакуль недастаткова доказаў. Яны патрабуюць ўзмоцненага маніторынгу і паўторнай ацэнкі звестак. Цяпер у пералік ўваходзяць 15 варыянтаў SARS-CoV-2, тры з якіх раней былі ў спісе штамаў, якія выклікаюць цікавасць, пад назвамі Эпсілан, Зэта і Тэта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках