У Турцыі патушылі ўсе лясныя пажары
- 12.08.2021, 20:05
- 2,148
Пажары ахапілі Турцыю ў канцы ліпеня.
Усе буйныя лясныя пажары ў Турцыі ўзялі пад кантроль. Аб дасягненні мясцовых службаў у Twitter паведаміў міністр сельскай і лясной гаспадаркі краіны Бекір Пакдэмірлі.
Пажарныя ўзялі пад кантроль апошняе ўзгаранне, якое пачалося ў горадзе Кёйджэгіз. «Такім чынам, мы патушылі ўсе буйныя пажары ў нашай краіне», - сказаў на заканчэнне Пакдэмірлі. Ён адзначыў, што пачынаючы з 28 ліпеня за 15 дзён жыхары Турцыі перажылі самыя маштабныя лясныя пажары, якія калі-небудзь адбываліся ў гісторыі краіны.
Міністр назваў тых, хто ўдзельнічаў у тушэнні героямі, а пажары апісаў як «вялікую катастрофу». Пакдэмірлі таксама падзякаваў іншым краінам, грамадскім арганізацыям і прэзідэнту за дапамогу ў рабоце, аднак адзначыў, што «праца па астуджэнні» тэрыторый працягваецца.
Пажары ахапілі Турцыю ў канцы ліпеня 2021 года. У краіне зафіксавалі анамальную спякоту: тэмпература паднялася вышэй за 40 градусаў. У выніку полымя дабралася да турыстычнай правінцыі Анталья. Самым пацярпелым ад лясных пажараў рэгіёнам краіны назвалі Муглу.
Спампоўвайце І ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон Або кампутар,