Грамадзянскі форум ЕЗ-Расея заклікаў Маскву спыніць падтрымку Лукашэнкі
7- 12.08.2021, 21:42
- 28,004
У Форум уваходзяць 185 сяброўскіх арганізацый і арганізацый-прыхільнікаў з РФ, 19 краін ЕЗ і Вялікабрытаніі.
Расеі варта перастаць аказваць любую падтрымку «бесчалавечнаму рэжыму» Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. З такой заявай праўленне Грамадзянскага форуму ЕЗ-Расея выступіла ў чацвер, 12 жніўня. «Пагрозы, запалохванні і падаўленні іншадумства на дзяржаўным узроўні не дапушчальныя ў цэнтры Еўропы, і тыя, хто падтрымліваюць гэтыя метады, устаюць на бок злачынца», - адзначаецца ў дакуменце. Прадстаўнікі форуму асабліва выдзелілі недапушчальнасць выдачы Масквой Менску беларусаў, «якія падвяргаюцца пераследам» на радзіме, паведамляе DW.
Правление Форума требует от властей России прекратить поддерживать режим #Лукашенко – морально, политически и экономически, также в части выдачи властям #Беларуси граждан, подвергающихся преследованиям на родине. Читайте полный текст заявления по ссылке: https://t.co/RKXUVhiber pic.twitter.com/0SFCzMdxw7
— EU-Russia Civil Society Forum e.V. (@EU_Russia_CSF) August 12, 2021
Ціск на нязгодных з пазіцыяй афіцыйнага Менска «дасягнуў новага ўзроўню гвалту», з ім сутыкнуліся праваабаронцы, лідары грамадзянскай супольнасці, адвакаты і журналісты, гаворыцца ў заяве. Многія што зазналі пераслед «былі гвалтоўна выдвараны» з краіны, а дзясяткі некамерцыйных арганізацый у рэспубліцы былі прымусова ліквідаваныя, дадалі прадстаўнікі форуму.
Заклік даць прытулак беларусам, якія з'ехалі
Праўленне форуму заклікала міжнародную супольнасць працягваць ціск на ўлады Беларусі, а таксама не спыняць дапамогу грамадзянскай супольнасці ў самой рэспубліцы і беларускім грамадзянам, якія былі вымушаныя пакінуць краіну - у тым ліку даць палітычны прытулак і забяспечыць спрыяльныя ўмовы для далейшай дзейнасці. Да магчымых мер уздзеяння на афіцыйны Менск аўтары заявы аднеслі пашырэнне санкцый «супраць завадатараў і выканаўцаў гвалтоўных дзеянняў» у дачыненні да апазіцыйна настроеных беларусаў.
Грамадзянскі форум ЕЗ-Расея быў заснаваны ў 2011 годзе няўрадавымі арганізацыямі ў якасці пастаяннай платформы для ўзаемадзеяння. Сёння ў Форум уваходзяць 185 сяброўскіх арганізацый і арганізацый-прыхільнікаў з Расеі, 19 краін Еўразвязу і Вялікабрытанія. Форум нацэлены на больш актыўны ўдзел НДА ў дыялогу паміж ЕЗ і Расеяй.