26 красавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія: Мы сутыкнуліся з актам агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі

16
Еўракамісія: Мы сутыкнуліся з актам агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі

Абсалютная большасць прыбылых у Літву мігрантаў не з’яўляюцца ўцекачамі.

У Еўразвязе сітуацыю з мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы ўважаюць за правакацыю з боку рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі еўракамісарка ва ўнутраных справах Ілва Ёхансан, якая прыбыла з візітам у Літву. Прэс-канферэнцыя транслявалася на сайце ЕЗ.

«Мы сутыкнуліся з актам агрэсіі з боку рэжыму Лукашэнкі, накіраваным на правакацыю. Гэта не проста міграцыйны крызіс, гэта акт агрэсіі з мэтай правакацыі», - заявіла Ёхансан.

Еўракамісарка адзначыла, што сітуацыя пагаршаецца. «Усё больш людзей прыбывае. Гэта абсалютна непрымальны факт», - заявіла яна.

«Гэта правакацыя з боку рэжыму Лукашэнкі, яна абсалютна непрымальная. І мы павінны даць ясна зразумець, што на тэрыторыю ЕЗ няма вольнага доступу. Літва, ЕЗ, краіны Шэнгена павінны перагарадзіць нелегальны доступ у Шэнгенскую прастору. Таму мы, увесь Еўразвяз, падтрымліваем Літву, каб ахоўваць нашу агульную мяжу з Беларуссю», - сказала Ёхансан.

Еўракамісарка адзначыла, што для дапамогі ў Літву ўжо былі накіраваныя супрацоўнікі FRONTEX і неўзабаве прыбудуць дадатковыя супрацоўнікі. Таксама найбліжэйшым часам Еўракамісія накіруе ў Літву дэлегацыю, якая падрабязна абмяркуе з літоўскім бокам фінансаванне сістэмы аховы мяжы.

Ёхансан заявіла, што большасць мігрантаў, якія прыбываюць у Літву, не з’яўляюцца ўцекачамі. З яе слоў, такія людзі павінны быць адпраўлены дадому. Таксама еўракамісарка адзначыла, што трэба рабіць усё магчымае, каб прадухіліць прыбыццё самалётаў з мігрантамі ў Менск.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках