11 траўня 2026, панядзелак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік МТЗ: Шруба велізарных памераў прабіла сталёвы стол з нарыхтоўкай і уваткнулася ў бетонную падлогу

12
Працаўнік МТЗ: Шруба велізарных памераў прабіла сталёвы стол з нарыхтоўкай і уваткнулася ў бетонную падлогу

Практыкант расказаў пра жахлівы стан абсталявання на заводзе.

Адзін з падпісантаў тэлеграм-канала БАР (Беларускае аб'яднанне рабочых) падзяліўся сваёй гісторыяй працы на Менскім трактарным заводзе:

- Я на МТЗ студэнтам праходзіў практыку. У цэху прэсаў. Тады стаялі трафейныя прэсы, вывезеныя пасля вайны з Нямеччыны.

Пульт запуску прэса складаўся з 2-х кнопак, якія трэба было націскаць адначасова. Як правіла, пульт гэты ставілі «пад азадак» каля стала з нарыхтоўкамі.

Кладу нарыхтоўку са стала, разгінаюся ў момант націску на кнопкі - і чую глухі шчаўчок. Зверху адваліўся адзін са стабілізатараў і ўпаў уніз (вышыня прэса - як 3-х павярховы дом прыкладна), прабіў сталёвы стол з нарыхтоўкай і уваткнуўся ў бетонную падлогу.

Праляцеў роўна там, дзе імгненне таму была мая галава. Там шруба велізарных памераў - можа метра паўтара-два даўжынёй і дыяметрам сантыметраў 10+.

У цэху шум шалёны, трэба крычаць проста ў вуха, каб цябе пачулі. Паклікаў майстра і паказаў – пярэпалах быў страшэзны.

Мяне дні на 3 адпусцілі: мабыць каб нікому не ляпнуў нічога. Думаю, з тых часоў там мала што змянілася.

Нагадаем, што ўчора памёр майстар кавальскага цэха МТЗ, які трапіў пад прэс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках