11 траўня 2026, панядзелак, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Румыніі футбаліст забіў неймаверны гол са сваёй паловы поля: Відэафакт

4
У Румыніі футбаліст забіў неймаверны гол са сваёй паловы поля: Відэафакт

Галкіпер мог выратаваць сітуацыю, але раптам упаў.

Неймаверны гол быў забіты ў матчы 6-га тура чэмпіянату Румыніі паміж «Фарулам» і Бухарэсцкім «Дынама», паведамляе sport.nv.ua.

На 53-й хвіліне сустрэчы гішпанскі форвард гаспадароў Хефтэ атрымаў мяч ад партнёра на сваёй палове поля.

Пасля гэтага 28-гадовы нападнік зрабіў некалькі крокаў і прабіў, так і не дабегшы да сярэдзіны поля.

Мяч пасля яго ўдару паляцеў проста ў браму «Дынама». Галкіпер гасцей Міхай Ешану цалкам мог выратаваць сітуацыю, але раптам упаў.

Так лік у гульні стаў 2:0 на карысць «Фарула». Першы мяч у паядынку забіў той жа Хефтэ. Выніковы ж лік матчу - 3:0 на карысць гаспадароў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках