Кіраўніца Еўракамісіі: ЕЗ не прызнае «Талібан» і не вядзе з ім перамовы
- 21.08.2021, 17:56
- 3,074
Урсула фон дэр Ляен наведала прыёмны цэнтра ў Мадрыдзе для афганскіх работнікаў устаноў ЕЗ, эвакуяваных з Кабула.
Прэзідэнт Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен падкрэсліла, што ЕЗ не вядзе палітычных перамоў з талібамі з часу захопу імі ўлады ў Афганістане. Пра гэта яна заявіла падчас наведвання прыёмнага цэнтра ў Мадрыдзе для афганскіх работнікаў устаноў ЕЗ, эвакуяваных з Кабула, паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на El Pais.
«Мы павінны абмеркаваць, як спрасціць людзям у Кабуле шлях да аэрапорта. Няма палітычных перамоў з талібамі, няма прызнання, толькі аператыўныя кантакты», - сказала фон дэр Ляен.
Прэзідэнт Еўракамісіі заявіла, што прапануе павялічыць на 57 млн еўраў гуманітарную дапамогу, якую камісія вылучыла сёлета для Афганістана. Яна сказала, што дапамога ЕЗ звязана з павагай правоў чалавека.
«Мы будзем ацэньваць талібаў, перш за ўсё, паводле іх учынкаў, дзеянняў», - заявіла фон дэр Ляен.
Яна адзначыла, што камісія гатова падаць фінансаванне краінам ЕЗ, якія дапамагаюць перасяліць уцекачоў, і яна плануе ўзняць пытанне перасялення на пасяджэнні G7 на наступным тыдні.