Дзве жыхаркі Ганцавіцкага раёна назбіралі за выходныя амаль 700 баравікоў
6- 21.08.2021, 18:06
- 12,114
Фотафакт.
Дзве жанчыны з аграгарадка Агарэвічаў Берасцейскай вобласці сабралі за выходныя 668 баравікоў, піша «Ганцавіцкі час».
У суботу яны вынеслі з лесу 410 баравікоў, а ў нядзелю - 258.
- Былі і іншыя грыбы, якія мы таксама збіралі. Напрыклад, лісічкі. Але іх мы не лічылі. Дома падлічылі толькі баравікі, - распавяла адна са зборшчыц.


